Якаў Рыгоравіч Рыер
Якаў Рыгоравіч Рыер | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1993) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Якаў Рыгоравіч Рыер (нар. 21 сакавіка 1947, Мінск) — беларускі археолаг, гісторык. Спецыяліст па аграрнай археалогіі сярэднявечнай Еўропы і гісторыі цывілізацый Сярэднявечча. Доктар гістарычных навук (1993), прафесар (1995). Выдатнік адукацыі (2003)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 сакавіка 1947 года ў Мінску[1].
У 1969 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута[1]. У 1969—1975 гадах навуковы супрацоўнік Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея. Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце: старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі, прафесар кафедры гісторыі і філасофіі[1].
У 1980 годзе абараніў у Інстытуце гісторыі АН Літоўскай ССР кандыдацкую дысертацыю па тэме «Феадальная вёска Магілёўскага Падняпроўя ў X—XIV стст. па археалагічных звестках»[1].
У 1993 годзе абараніў у Інстытуце археалогіі АН СССР у Маскве доктарскую дысертацыю па тэме «Сярэдневяковая вёска Усходняй і Цэнтральнай Еўропы (па археалагічных звестках)»[1].
Стажыраваўся ў сектары гісторыі сярэдніх вякоў Інстытута ўсеагульнай гісторыі АН СССР (1984), у сектары гісторыі сярэдніх вякоў Інстытута славяназнаўства і балканістыкі АН СССР (1989), ва Універсітэце Векшэ (Швецыя, 1996) і інш[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: сярэднявечная аграрная гісторыя і археалогія, аграрныя парадкі ў Еўропе, фарміраванне цывілізацый у Старажытнасці і Сярэднявеччы ў свеце і роля прыроднага асяроддзя і дэмаграфічных працэсаў[1].
Распрацаваў праблемы сярэдневяковай вёскі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Абследаваў археалагічныя помнікі Магілёўскай вобласці, кіраваў раскопкамі паселішча і могільнікка X—XVI ст. каля Чавусаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровымі граматамі ЦК КПСС, Саўміна СССР і УЦСПС (1987), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1993, 1998, 2013, 2020), НАН Беларусі (2008), Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў (2009), Савета міністраў Рэспублікі Беларусь (2013), нагрудным знакам «За ўклад у развіццё Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова» (2018), медалём Францыска Скарыны (2020)[1][2]. «Чалавек года» ў намінацыі «Лепшы па прафесіі» Цэнтральнага раёна г. Магілёва (2002). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003)[1].
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Изучение курганов в Могилевском Поднепровье / Я. Г. Риер // Советская археология. — 1976. — № 2. — С. 179—191: ил.
- Манаграфіі
- Средневековая деревня Восточной и Центральной Европы в археологической литературе. Могилев, 2021.
- Локальные цивилизации средневековья: генезис и особенности. Могилев, 2016.
- Сельское общество Могилевского Поднепровья X—XIII вв. По археологическим данным. Могилев, 2010.
- Цивилизации средневековья и начала нового времени: опыт структурного анализа. Могилев, 2003.
- Аграрный мир Восточной и Центральной Европы в средние века (по археологическим данным). Могилев, 2000.
- Удзел у калектыўных працах
- Гарадзішча Змяёўка (Пелагееўскае гарадзішча) у Магілёве.
- Археалагічнае даследаванне. Магілёў, 2010.
- Капыцін, В. Ф., Рыер, Я. Р. Лудчыцы / В. Ф. Капыцін, Я. Р. Рыер // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; [Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 374—375. — 702 с.: іл., каляр. іл. — ISBN 5-85700-077-7.
- Навучальныя дапаможнікі і курсы лекцый
- Новое в исторической демографии : методические материалы. Могилев, 2018.
- Очерки становления средневековых европей ских государств в контексте общеисторических процессов: природная среда и социальное развитие. Могилев, 2016.
- Археология средневековой европейской деревни: общие черты и региональные особенности: курс лекций. Могилев, 2008.
- Народы Центральной и Юго-Восточной Европы: учебное пособие: в 2 ч. Ч. 1: Славяне и их соседи в средние века. Могилев, 2005.
- История средневековых цивилизаций : учебное пособие: в 5 ч. Могилев, 2001—2003.
- Историческая демография. Могилев, 1999; 2006.
- Развіццё сярэднявяковай вёскі на тэрыторыі Беларусі і ў суседніх землях. Магілёў, 1990.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і Марозаў 2022.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні» Архівавана 25 кастрычніка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- РЫЕР Якаў Рыгоравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Рыер Якаў Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі гістарычнага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Археолагі СССР
- Археолагі Беларусі